Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Беларусі расказаў, ці падаражэе камуналка да канца году


Ілюстрацыйнае фота

Тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі ў бягучым годзе павышацца ня будуць. Пра гэта віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Кухараў заявіў у эфіры тэлепраграме «Контуры» на АНТ.

«Сёлета [тарыфы на паслугі ЖКГ] расьці ня будуць», — сказаў Кухараў.

Ён нагадаў, што ў адпаведнасьці з даручэньнем Аляксандра Лукашэнкі тарыфы на паслугі ЖКГ не павінны павышаць больш чым на 5 даляраў у год. Сёлета ў якасьці экспэрымэнту кошт паслуг павышаўся ў два этапы: з 1 студзеня і з 1 чэрвеня.

З 1 студзеня падаражэлі паслугі газа-, электра- і водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня, капрамонту, санітарнага ўтрыманьня дапаможных памяшканьняў і памеры кампэнсацыі выдаткаў на электраэнэргію, а з 1 чэрвеня — гарачая вада і ацяпленьне, за якое насельніцтва будзе плаціць па факце толькі ў лістападзе, пасьля пачатку ацяпляльнага сэзону, адзначыў віцэ-прэм’ер.

Уладзімер Кухараў лічыць, што гэта быў удалы экспэрымэнт. «Сур’ёзных прэтэнзій з боку насельніцтва не было», — сказаў ён.

З 2019 году ўлады пачалі паэтапнае скарачэньне памераў перакрыжаванага субсыдаваньня, што азначае павышэньне тарыфаў на паслугі ЖКГ для насельніцтва і адначасовае іх зьніжэньне для прадпрыемстваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG