Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як затрымлівалі маскоўскую кандыдатку: выламаныя дзьверы, журналісты на падлозе


Любоў Собаль

Кандыдатку у дэпутаты Маскоўскай гарадзкой думы Любоў Собаль затрымала паліцыя пасьля ператрусаў у цэнтры збору подпісаў. Яе вінавацяць у парушэньні правілаў арганізацыі і правядзеньня мітынгу. Пра гэта паведамляе «МБХ медиа» са спасылкай на яе адваката Івана Сусьціна.

Ператрус у цэнтры збору подпісаў Собаль пачаўся незадоўга да санкцыянаванага мітынгу на праспэкце Сахарава ў цэнтры Масквы. Яго праводзілі ў рамках справы аб масавых беспарадках 27 ліпеня. Паліцыянты заявілі, што да іх зьвярнуліся арганізатары мітынгу на праспэкце Сахарава з заявай аб тым, што «Собаль і іншыя ўдзельнікі мітынгу зьбіраюцца арганізаваць правакацыі пры правядзеньні ўзгодненага мерапрыемства».

АМАП выламаў дзьверы ў памяшканьне цэнтра збору подпісаў. Расгвардзейцы паклалі на падлогу журналістаў, якія чакалі апазыцыйную кандыдатку каля выхаду. У цэнтры збору подпісаў былі заблякаваныя супрацоўнікі тэлеканала «Настоящее время» карэспандэнт Цімур Алеўскі і апэратар Сяргей Корсакаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG