Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі налічылі 7700 нарказалежных пацыентаў. «Партрэт» наркамана


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Агульная колькасьць пацыентаў з сындромам залежнасьці ад наркатычных рэчываў складае цяпер 7700 чалавек, піша БелаПАН са спасылкай на зьвесткі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце.

Гэтыя 7,7 тысячы – не агульная колькасьць нарказалежных у краіне, а толькі колькасьць тых, хто праходзіць лекаваньне. Зьвесткі атрыманыя ад Генэральнай пракуратуры, Сьледчага камітэту, міністэрстваў здароўя, унутраных справаў, інфармацыі, адукацыі, спорту і турызму.

У 2018 годзе ў Беларусі налічвалася 13,7 тысячы чалавек на ўліку як хворыя на наркаманію ці таксыкаманію або як спажыўцы псыхаактыўных рэчываў, зь іх 5,3 тысячы было ў Менску.

На 1 ліпеня 2019 году 7,6 тысячы пацыентаў з сындромам наркатычнай залежнасьці былі пад назіраньнем наркалягічнай службы, а яшчэ 5,1 тысяча – пад прафіляктычным наглядам праз наступствы ўжываньня наркотыкаў. Спажыўцы псыхаактыўных рэчываў не заўсёды трапляюць пад нагляд мэдыкаў і праваахоўнікаў, адзначаюць у акадэміі.​

«Партрэт» наркамана

  • Сярод людзей на наркатычным уліку толькі 17,4% — жанчыны.
  • 20% ва ўзросьце 21–25 гадоў, 23% — 26–30 гадоў, 22% — 31–35 гадоў.
  • Толькі 2% зь іх маюць вышэйшую адукацыю, а амаль палова — толькі сярэднюю.
  • 54% ня браліся шлюбам, 26% у шлюбе, 17% разьведзеныя.
  • Аднойчы судзімыя 25%, два разы і больш — 34%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG