Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка Брытаніі засталася без электрычнасьці


Лёндан, архіўнае фота
Лёндан, архіўнае фота

Увечары 9 жніўня ў Лёндане, Уэльсе, Шатляндыі і значнай частцы Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Англіі адключылася электрычнасьць пасьля збою ў Нацыянальнай энэргетычнай сетцы.

Адключылася энэргазабесьпячэньне аэрапортаў, чыгункі, на дарогах перасталі працаваць сьвятлафоры. У лёнданскім мэтро цалкам спыніўся рух на лініі Вікторыя, ня ходзяць таксама цягнікі ў аэрапорт Лютан. У саміх аэрапортах масавыя затрымкі рэйсаў праз тое, што не працавалі сыстэмы рэгістрацыі пасажыраў і багажу.

Відавочцы паведамляюць, што праблемы з грамадзкім транспартам закранулі ня толькі Лёндан, але таксама навакольлі Ньюкаслу і Манчэстэру.

Пазьней прадстаўнік ураду паведаміў, што праблема вырашаная і што сыстэма хутка вернецца да нармальнай працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG