Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыец з аптычным прыцэлам спрабаваў незаконна трапіць у Беларусь


Рэчы, знойдзеныя ў аўстрыйца
Рэчы, знойдзеныя ў аўстрыйца

Ноччу 8 жніўня ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці памежнікі заставы «Навасёлкі» заўважылі мужчыну, які ішоў з Польшчы ў Беларусь. Сабака памежнікаў узяў сьлед, парушальніка затрымалі.

Выявілася, што парушальнік — 45-гадовы грамадзянін Аўстрыі. Ён заявіў, што нібыта «больш ня хоча заставацца ў сваёй краіне» і нібыта мае на мэце «пражываньне ў Беларусі».

Затрыманы парушальнік
Затрыманы парушальнік

У час дагляду ў яго знайшлі зьменнае адзеньне, тэлефон і пляншэт, нож, кусачкі, нажоўку і аптычны прыцэл, а таксама іншыя рэчы. Навошта мужчына нёс менавіта прыцэл, а не, напрыклад, бінокль, не ўдакладняецца.

Парушальніка пасьля разьбіральніцтва перадалі польскаму боку. Якая адказнасьць чакае яго там, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG