Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Трампа прыпыніла замежную дапамогу ЗША


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Адміністрацыя Трампа часова прыпыніла дзеяньне большасьці зацьверджаных Кангрэсам фондаў замежнай дапамогі ў чаканьні яе рэвізіі Дзярждэпартаментам і Агенцтвам міжнароднага разьвіцьця ЗША, паведамляе CNN.

Ліст адпаведнага зьместу ўпраўленьне накіравала Дзярждэпартамэнту і Агенцтву міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID) 3 жніўня. Ведамствам даручана правесьці праверку, колькі грошай цяпер знаходзіцца на гэтых рахунках і як яны расходуюцца.

Сума фінансаваньня, пра якую ідзе гаворка, — ад 2 да 4 мільярдаў даляраў, паведаміў прадстаўнік USAID. Грошы могуць быць выкарыстаныя толькі праз тры працоўныя дні пасьля заканчэньня праверкі, якая, як адзначае тэлеканал, можа быць адкладзеная. Аднак сродкі трэба выдаткаваць да 30 верасьня, калі ў ЗША скончыцца фінансавы год, інакш тэрмін дзеяньня дазволу на іх мінае.

Адміністрацыйна-бюджэтнае ўпраўленьне Белага дома можа прапанаваць Кангрэсу адмяніць выдзяленьне грошай, прадугледжаных да канца фінансавага году. Гэта залежыць ад рэакцыі Дзярждэпартамэнту і USAID на зварот.

Крытыкі асьцерагаюцца, што гэты крок можа прывесьці да рэзкага скарачэньня фінансаваньня глябальных праграм аховы здароўя, міратворчасьці, кантролю над наркотыкамі ды іншых відаў дапамогі, нягледзячы на тое, што выдзяленьне гэтых грошай ўхваліў Кангрэс.

Адміністрацыя Трампа неаднаразова спрабавала зьменшыць колькасьць грошай, якія Вашынгтон траціць на замежную дапамогу. У красавіку 2019 году адміністрацыя беспасьпяхова спрабавала скараціць бюджэт на замежную дапамогу і дыпляматыю на 23%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG