Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сібірскім горадзе Ачынску — «пекла і паніка»


Выбух складоў паблізу пасёлку Каменка

5 жніўня прыблізна ў 16.40 паводле мясцовага часу паблізу пасёлку Каменка пад Ачынскам у Краснаярскім краі Расеі пачаліся выбухі на складзе боепрыпасаў. Працягваліся яны да глыбокай ночы.

Вырашана было эвакуаваць людзей з населеных пунктаў у радыюсе 20 км ад эпіцэнтру выбуху — так спэцыялісты ацанілі зону магчымага паражэньня — у тым ліку і некалькі мікрараёнаў Ачынску, гораду з насельніцтвам 105 тысяч чалавек.

Error rendering VK.

Работнікі складу быў эвакуаваныя, у ноч з 5 на 6 жніўня МНС эвакуавала насельніцтва ў радыюсе 20 км ад сховішча — усяго каля 2,6 тысяч чалавек. Яшчэ каля тысячы пакінулі месца пражываньня самастойна.

На 10.00 6 жніўня афіцыйна было заяўлена пра 12 пацярпелых. Шасьці зь іх спатрэбілася шпіталізацыя. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулых няма, а тыя, хто пацярпеў, атрымалі траўмы сярэдняй і лёгкай ступені.

Жыхарка Ачынску расказала, што ў горадзе пасьля выбухаў пачаліся «пекла і паніка». Людзі выбіраліся з гораду, як маглі — на ўсіх трасах па ўсіх напрамках на падыходах да Ачынску ўтвараліся велізарныя заторы: адлегласьць 400-500 мэтраў аўтамабілі адольвалі у найлепшым выпадку за дзьве гадзіны. Запасы бэнзіну на АЗС былі вычарпаныя за лічаныя хвіліны.

У Ачынску цяпер дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. Хутчэй за ўсё, ён будзе падоўжаны. Гарадзкія ўлады зьвярнуліся да жыхароў з просьбай не рызыкаваць, а калі яны зьехалі з Ачынску, то не рызыкаваць і не вяртацца ў горад, тым больш у раёны, якія выстаўленыя патэнцыйнай небясьпецы.

Жыхароў таксама просяць, калі яны выявяць у населеных пунктах неразарваныя снарады, тэлефанаваць на «гарачую лінію» Ачынскага раёну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG