Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўніка мяса-малочнага холдынгу асудзілі на 7,5 года калёніі за хабар


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Суд Заводзкага раёну Менску асудзіў былога генэральнага дырэктара КУП «Менскаблмясамалпрам» да 7 гадоў 6 месяцаў калёніі ўзмоцненага рэжыму за атрыманьне хабараў у асабліва буйным памеры, паведамляе БЕЛТА.

Агульная сума атрыманых хабараў склала больш за 150 тысяч эўра і 13 тысяч беларускіх рублёў.

Пра затрыманьне Лапіцкага СМІ пісалі ў ліпені 2018 году. ​Уладзімер Лапіцкі стаў гендырэктарам «Менскаблмясамалпраму» (кіроўная кампанія холдынгу «Мясамалпрам») у сакавіку 2017 году, да гэтага ён больш за 20 гадоў адпрацаваў на барысаўскім малочным заводзе.

У структуру «Менскаблмясамалпрам» уваходзяць Барысаўскі, Слуцкі і Менскі мясакамбінаты, Стаўпецкі мясакансэрвавы; Менскі малочны завод № 1, Маладэчанскі малочны камбінат, «Здравушка-мілк», Слуцкі сыраробны камбінат, а таксама УП «Ілаўскае». Холдынг знаходзіцца ў падпарадкаваньні Менаблвыканкаму і лічыцца адным з найбуйнейшых ў мясамолочнай галіне краіны.

Некалькі гадоў таму ў арганізацыі пачаліся сур’ёзныя фінансавыя праблемы і Аляксандар Лукашэнка сваім указам загадаў даць падтрымку шасьці ўдзельнікам «Мінаблмясамалпраму» на суму 285 мільёнаў даляраў.

Акрамя таго, «Менскаблмясамалпрам» быў у лідэрах па пратэрмінаванай вонкавай дэбіторскай запазычанасьці (43,6 млн рублёў). У 2016–2017 гадах сілавікі завялі крымінальныя справы ў рамках захадаў спагнаньня валютнай выручкі з Расеі.

На лаве падсудных апынуўся і тагачасны гендырэктар «Менскаблмясамалпраму» Дзьмітры Ракомсін. Яго абвінавачвалі ў вымантачваньні крэдыту і атрыманьні хабараў. Чым завяршыўся судовы працэс над Ракомсіным, пакуль невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG