Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя выпусьціла дзьве ракеты ў бок Японіі


Ілюстрацыйнае фота. Запуск ракеты ў КНДР 25 ліпеня

Злучаныя Штаты сочаць за сытуацыяй і праводзяць цесныя кансультацыі з саюзьнікамі — Паўднёвай Карэяй і Японіяй — пасьля таго, як у СМІ зьявілася паведамленьне пра тое, што Паўночная Карэя запусьціла дзьве ракеты нявызначанага тыпу. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў прадстаўнік адміністрацыі ЗША.

Увечары 5 жніўня інфармацыйнае агенцтва Yonhap паведаміла, што Паўночная Карэя выпусьціла ва ўсходнім кірунку ў мора дзьве ракеты з правінцыі Хванхэ-Намдо. У сваім паведамленьні агенцтва цытавала крыніцу з Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.

Запуск ракет Пхэньянам пракамэнтавалі і ў Японіі. У Міністэрстве абароны краіны заявілі, што пакуль ня бачаць непасрэднай пагрозы бясьпецы сваіх тэрыторый.

У заяве вайсковага ведамства Японіі таксама гаворыцца, што яно ня можа пацьвердзіць, ці праляталі якія-небудзь балістычныя ракеты над яе тэрыторыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG