Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР скрала з дапамогай хакераў 2 мільярды даляраў на зброю масавага зьнішчэньня


Ілюстрацыйнае фота. Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын кіруе запускам балістычнай ракеты ў невядомым месцы. 31 ліпеня 2019 году

Паводле дадзеных ААН, Паўночная Карэя скрала каля двух мільярдаў даляраў з дапамогай маштабных кібэратак, паведамляе Reuters.

Паўночная Карэя ўдасканальвае мэтады кібэратак на банкі і біржы крыптовалют, выкраўшы пры гэтым ужо каля $ 2 млрд. Гэтыя сродкі, піша Reuters са спасылкай на сакрэтную частку дакладу ААН па КНДР, улады таталітарнай дзяржавы пускаюць на распрацоўку ракетна-ядзернай праграмы, хаця яны і не праводзяць ядзерных выпрабаваньняў або запускаў міжкантынэнтальных балістычных ракет.

Экспэрты заявілі, што расьсьледуюць «сама меней 35 зарэгістраваных выпадкаў, калі суб’екты КНДР нападалі на фінансавыя ўстановы, біржы крыптавалют і дзейнасьць па майнінгу, прызначаныя для заробку замежнай валюты» прыкладна ў 17 краінах.

У справаздачы таксама адзначаецца, што акрамя выкраданьня сродкаў у фінансавых установаў і біржаў, КНДР выкарыстоўвае хакераў, многія зь якіх працуюць пад кіраўніцтвам Дэпартамэнту дзяржбясьпекі КНДР, і для адмываньня прысвоенай крыптавалюты.

Паўночная Карэя «працягвае парушаць санкцыі ААН, незаконна перапраўляючы грузы з аднаго судна на іншае, а таксама закупляючы сродкі, неабходныя для стварэньня зброі масавага зьнішчэньня, і прадметы раскошы», падкрэсьліваецца ў дакладзе.

Запыт журналістаў у паўночнакарэйскай місіі пры ААН праігнаравалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG