Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўшанавалі памяць амэрыканкі, якая памерла, выратаваўшы беларускіх дзяцей


Ушанаваньне памяці Рут Уолер на менскіх Вайсковых могілках
Ушанаваньне памяці Рут Уолер на менскіх Вайсковых могілках

Грамадзкія актывісты ўшанавалі на менскіх Вайсковых могілках памяць Рут Уолер — грамадзянкі ЗША, якая ў складзе гуманітарнай місіі дапамагала аднаўляць пасьляваенную Беларусь, паведамляе Радыё Рацыя.

Амэрыканка Рут Уолер, якая працавала ў Адміністрацыі дапамогі і аднаўленьня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNRRА), памерла 4 жніўня 1946 году ў Менску. Рут Уолер уратавала двух хлопчыкаў, якія танулі ў возеры каля рэзыдэнцыі UNRRА ў Лошыцы. А сама пасьля гэтага захварэла на постгрыпозны мэнінгіт. Яе лячылі найлепшыя мэдыкі Беларусі, але праз тыдзень Рут памерла.

На магіле Рут Уолер
На магіле Рут Уолер

Як адзначыла сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая ў камэнтары Радыё Рацыя, для яе важны ня толькі прыклад самой Рут Уолер, але і прыклад яе мужа, які не пакінуў Беларусь ў роспачы, як толькі страціў сваю маладую жонку.

«Менавіта дзякуючы яе мужу праз год у Менску адкрыўся завод „Мэдпрэпараты“, дзе пачалі выпускаць антыбіётыкі. Туды было завезенае найноўшае абсталяваньне. Нашых фармацэўтаў адправілі на вучобу, каб тут была вытворчасьць тых мэдыкамэнтаў, якіх не хапіла Рут Уолер, каб застацца ў жывых», — сказала Алена Талстая.

Рут Уолер з мужам Тэдам на плякаце ў менскай школе № 130, якой прысвоена імя Ўолер. Падчас урачыстай цырымоніі. Менск, 25 красавіка 2016 году
Рут Уолер з мужам Тэдам на плякаце ў менскай школе № 130, якой прысвоена імя Ўолер. Падчас урачыстай цырымоніі. Менск, 25 красавіка 2016 году

Пасьля сьмерці Рут Уолер з СССР зьнялі «пэніцылінавае эмбарга». Пры падтрымцы UNRRА была пабудаваная першая лінія для вытворчасьці пэніцыліну, у першыя пасьляваенныя гады па лініі ААН Беларусі было выдзелена гуманітарнай дапамогі на суму звыш 60 мільёнаў даляраў.

Камуністычныя ўлады БССР імкнуліся ня згадваць пра амэрыканскі ўнёсак у аднаўленьне разбуранай вайной Беларусі. Толькі ў 2016 годзе адной зь менскіх школ надалі імя Рут Уолер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG