Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноўтбук раз на год, мабільны — два. Зьмяніліся правілы ўвозу тавараў з-за мяжы


Ілюстрацыйнае фота.

Мытны камітэт Беларусі растлумачыў, якія тавары з 2 жніўня лічацца таварамі для асабістага карыстаньня і як часта іх можна ўвозіць у Беларусь, паведамляе партал TUT.BY.

Цяпер для асабістага карыстаньня можна завезьці ў Беларусь ня больш за адну адзінку на працягу каляндарнага году:

  • — Пліту газавую (альбо электрычную) кухонную, варачную панэль, выцяжку, духоўку, воданагравальнік, касілку для газонаў, трымер для касьбы травы, бытавое абсталяваньне для мыйкі аўтамабіляў, манітор, ноўтбук або нэтбук, шматфункцыянальную капіявальную прыладу, тэлевізар, ровар, надзіманую лодку, лодачны матор, цывільную гладкаствольную або наразную зброю і яе часткі, кандыцыянэр, бытавы зварачны апарат, бытавы электрагенэратар, гульнявую прыстаўку.

Ня больш за дзьве адзінкі на працягу каляндарнага году як тавары для асабістага карыстаньня можна прывезьці:

  • — Мабільны тэлефон, дзіцячы вазок, прынтэр, сканэр, пляншэтны кампутар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG