Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Камбоджы ў турме памёр паплечнік Пол Пота, «брат нумар два»


Нуон Чэа ў залі суду, 16 лістапада 2018.
Нуон Чэа ў залі суду, 16 лістапада 2018.

У Камбоджы памёр «брат нумар два» у герархіі рэжыму «чырвоных кхмераў», ваенны злачынец Нуон Чэа. Ён памёр на 94-м годзе жыцьця ў турме ў правінцыі Батамбанг.

Пра гэта паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на прадстаўніка камбаджыйскіх судовых органаў, які заявіў, што Нуон Чэа памёр вечарам 4 жніўня 2019 году ў шпіталі імя Кхмерска-савецкай дружбы. Прычыны сьмерці не названыя.

Дзяржаўны тэрарызм рэжыму Чырвоных кхмераў пад кіраўніцтвам Пол Пота — «брата нумар адзін» — у пэрыяд з 1975-га 1979 год прывёў да сьмерці каля двух мільёнаў камбаджыйцаў. Некаторыя крыніцы кажуць пра тры мільёны закатаваных і забітых.

У 2018-м годзе рэжым «чырвоных кхмераў» упершыню быў афіцыйна прызнаны вінаватым у генацыдзе. Нуон Чэа, які займаў пасаду намесьніка лідэра «чырвоных кхмераў» Пол Пота, як і іншыя высокапастаўленыя функцыянэры і ідэолягі рэжыму, былі асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG