Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўца скраў 14 тон мэталу з заводу ў Жлобіне


25-гадовы кіроўца Беларускага мэталічнага завода ў Жлобіне вывез з прадпрыемства 14 тон мэталічнай габлюшкі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму. Па інфармацыі міліцыі, раніцай 1 жніўня ахоўнік і міліцыянт правяралі на выезьдзе праз транспартную прахадную грузавы аўтатранспарт. Да брамы пад’ехаў гружаны шлакам МАЗ. Паказваючы дакумэнты, 25-гадовы кіроўца нэрваваўся.

Вонкавы дагляд грузавіка ня выявіў парушэньняў. Але ахоўнікі прасачылі за самазвалам. На палігон, дзе складуюць шлак, кіроўца высыпаў зьмесьціва кузава. Разам са шлакам адтуль высыпаліся круглыя брыкеты мэталічнай габлюшкі. Выявілася, што кіроўца незаконна вывез з прадпрыемства амаль 14 тон чорнага мэталу.

Па факце крадзяжу ўзбуджаная крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG