Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бязьвізавыя зоны ў Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях пашырылі


Горадня, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб пашырэньні бязьвізавых тэрыторыяў у Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях, расказаў 2 жніўня прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас у эфіры навінаў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».

Як пашыраюцца зоны і калі рашэньне набудзе моц, пакуль невядома. Сам указ яшчэ не апублікаваны.

На нарадзе 2 жніўня Лукашэнка таксама даручыў Міністэрству замежных справаў актывізаваць працу ў візавых пытаньнях з Эўразьвязам і Расеяй, а ўраду — паскорыць узгадненьне праграмы па паглыбленьні інтэграцыі з Расеяй.

Што можа быць ва ўказе?

Раней старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў прапаноўваў пашырыць бязьвізавую тэрыторыю на тры новыя раёны: Воранаўскі, Лідзкі і Шчучынскі. Таксама гучала прапанова пашырыць тэрмін знаходжаньня там турыстаў да аднаго месяца.

Міністэрства спорту і турызму выказвалася за аб’яднаньне Берасьцейскай і Горадзенскай бязьвізавых зон у адну. Маўляў гэта зробіць наведваньне больш зручным для замежных турыстаў і паспрыяе павелічэньню іх колькасьці.

Што важна ведаць пра беларускі «бязьвіз»

Бязьвізавы ўезд у Беларусь дзейнічае зь лютага 2017 году:

Колькі дзён можна знаходзіцца ў Беларусі бязь візы?

  • Да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету адтуль жа;
  • Да 15 дзён для турыстаў бязьвізавай зоны «Берасьце — Горадня».

«Бязьвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расеі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.​

Замежнікам, якія зьбіраюцца гасьцяваць у Беларусі больш за 5 працоўных дзён, трэба рэгістравацца ў органе рэгістрацыі (МЗС, або органе ўнутраных спраў) па месцы пражываньня. У гатэлях і санаторыях рэгістрацыю праводзіць адміністрацыя падчас засяленьня, са студзеня 2019 году можна таксама бясплатна зарэгістравацца праз інтэрнэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG