Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хай нам даруюць». Менаблвыканкам выбачыўся за паркоўку на ходніках


Belarus, Minsk, parking near regional administration

У ведамстве абяцаюць вярнуць тэрыторыю пешаходам ужо на наступным тыдні.

Фатаздымкі з арганізаванай проста на ходніках паркоўкі для аўтамабіляў чыноўнікаў Менаблвыканкаму зьявіліся ў сацсетках раніцай у сераду, 31 ліпеня.

«Як вам новы ўзровень п... у горадзе? — напісаў гарадзкі актывіст Антон Матолька ў сваім твітэры. — Цяпер аблвыканкам спакойна акупуе ходнікі (уключаючы месца з тактыльнай пліткай) у цэнтры гораду дзеля паркоўкі. Чорт ведае што».

Свабода зьвярнулася па камэнтар да саміх чыноўнікаў. Там праблему прызналі і папрасілі выбачыцца перад усімі гараджанамі.

«Хай нам даруюць гэтую нязручнасьць, — сказала ў размове са Свабодай прэс-сакратар Менаблвыканкаму. — Нам сапраўды прыйшлося арганізаваць паркоўку для сваіх аўтамабіляў на ходніках. Але гэта вымушана і часова, пакуль ідзе рамонт у двары будынка, які займае аблвыканкам. Мы раней там ставілі свае аўтамабілі, але цяпер гэта часова немагчыма, там працуе тэхніка. Паркоўку на ходніках мы ўзгаднілі з ДАІ і прыбяром яе ўжо да бліжэйшага панядзелка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG