Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут нацыянальнай памяці Ўкраіны абскардзіў вяртаньне праспэктам Бандэры і Шухевіча старых назваў


Помнік Рамау Шухевічу, сяло Белагоршча, Львоўская вобласьць

Украінскі інстытут нацыянальнай памяці падаў апэляцыйную скаргу на рашэньне Акруговага адміністрацыйнага суду Кіева аб адмене рашэньняў Кіеўскай рады аб перайменаваньні праспэктаў Маскоўскага і Ватуціна ў гонар Сцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.

Усе адпаведныя абгрунтаваньні былі пададзеныя ў Акруговы адміністрацыйны суд, растлумачыў юрыст Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Сяргей Рабенка.

25 чэрвеня Акруговы адміністрацыйны суд Кіева адмяніў рашэньне Кіеўскай гарадзкой рады аб перайменаваньні Маскоўскага праспэкту і праспэкту Ватуціна ў Кіеве ў гонар Сцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.

Мэр Кіева Віталь Клічко паабяцаў абскардзіць рашэньне.

Кіеўская гарадзкая рада пераназвала Маскоўскі праспэкт ва ўкраінскай сталіцы на праспэкт Сьцяпана Бандэры ў ліпені 2016 году. А за перайменаваньне праспэкту генэрала Ватуціна ў праспэкт Рамана Шухевіча (галоўнакамандуючага Ўкраінскай паўстанцкай арміі) прагаласавала ў чэрвені 2017 году.

Перайменаваньне ажыцьцяўлялі ў рамках закону аб дэкамунізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG