Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: Трамп запрапанаваў Пуціну дапамогу ў тушэньні лясных пажараў у Сібіры


Архіўнае фота: прэзыдэнт Трамп гаворыць па тэлефоне з прэзыдэнтам Пуціным, 28 студзеня 2017 году
Архіўнае фота: прэзыдэнт Трамп гаворыць па тэлефоне з прэзыдэнтам Пуціным, 28 студзеня 2017 году

Пуцін ацаніў прапанову прэзыдэнта ЗША як «заруку аднаўленьня поўнафарматных стасункаў» паміж Масквой і Вашынгтонам.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп запрапанаваў свайму расейскаму калегу Ўладзіміру Пуціну дапамогу ў тушэньні лясных пажараў у Сібіры. Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на прэс-рэліз Крамля.

У прэс-службе расейскага прэзыдэнта паведамілі пра тэлефонную размову, якая адбылася паміж кіраўнікамі дзьвюх дзяржаваў. Пуцін «выказаў шчырую падзяку за такое ўважлівае стаўленьне, прапанову аб дапамозе і падтрымцы», гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Расейскі прэзыдэнт ацаніў прапанову Дональда Трампа дапамагчы «як зарука таго, што ў будучыні атрымаецца аднавіць поўнафарматныя стасункі паміж дзьвюма краінамі», кажуць у Крамлі.

Лясныя пажары ахапілі ў Сібіры каля 3 млн гектараў — тэрыторыю памерам з Бэльгію. Гараць у асноўным лясы ў маланаселеных і аддаленых рэгіёнах. У некалькіх расейскіх абласьцях абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча.

У Крамлі сьцьвярджаюць, што тэлефанаваньне адбылося на ініцыятыву Вашынгтону. У Белым доме інфармацыю пра размову пакуль не пацьвердзілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG