Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі гарыць цэлая Берасьцейшчына. Але ўлады лічаць, што гасіць пажар шкодна


У трох рэгіёнах Расеі аб’явілі рэжым надзвычайнай сытуацыі з прычыны лясных пажараў, паведамілі ў МНС: гэта Краснаярскі край, Бурація і Іркуцкая вобласьць.

Раней губэрнатар Краснаярскага краю заяўляў, што з пажарамі змагацца ня трэба, гэта ў асноўным натуральная зьява.

На 29 ліпеня агонь прайшоў 2,7 млн га лесу. Дыстанцыйны маніторынг паказвае, што плошча пажараў ужо складае 3,4 мільёна гектараў. Гэта прыблізна тэрыторыя Берасьцейскай вобласьці.

Нягледзячы на тое, што пажар зьяўляецца вялізарнай пагрозай для экасыстэмы, расейскія ўлады сьцьвярджаюць, што змаганьне з агнём бессэнсоўнае і чакаюць, пакуль лес сам дагарыць. Лес гарыць у аддаленай тэрыторыі, куды можна даставіць людзей толькі на самалёце або верталёце. Гэта некалькі гадзін палёту. Неабходна таксама перакінуць пажарных, але побач няма заправак.

Смуга ў Краснаярску
Смуга ў Краснаярску

Цяпер на тушэньні пажараў на тых тэрыторыях, куды можна дабрацца на самалёце або верталёце, задзейнічаны больш за 3000 чалавек і 50 паветраных судоў.

Пажарнай апэрацыі перашкаджае надзвычай сьпякотнае надвор’е. У Сыбіры тэмпэратура сягае цяпер 30 градусаў. Была прыпыненая праца лётнішча ў ваколіцах Іркукцу, дзе была нулявая бачнасьць праз дым.

Расейскія ўлады крытыкуюць у сеціве за дапамогу Грэцыі падчас пажараў і недастатковую рэакцыю падчас крытычнай сытуацыі ў сваёй краіне. Губэрнатар рэгіёна Аляксандар Ус заявіў, што змаганьне з агнём «бессэнсоўнае і нават можа быць шкодным». Прычына пажараў адназначна невядомая. Лічыцца, што яны маглі пачацца ад удару маланкі і дзейнасьці чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG