Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група дамовілася аб разьмінаваньні ў станіцы Луганская


Указальнік у раёне станіцы Луганская
Указальнік у раёне станіцы Луганская

У Менску адбылося пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы ў справе ўрэгуляваньня ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Гэта была першая сустрэча пасьля выбараў ва ўкраінскі парлямэнт.

Прадстаўнікі групы зафіксавалі зьніжэньне абстрэлаў уздоўж лініі судакрананьня ў Данбасе. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Расеі Барыс Грызлоў. Прадстаўнік Украіны Дарка Аліфер адзначыла, што ў пэрыяд з 21 ліпеня не было ахвяраў сярод мірных грамадзян. Пры гэтым Кіеў заявіў пра нядопуск прадстаўнікоў АБСЭ на непадкантрольныя яму тэрыторыі насуперак дамоўленасьцям.

Кантактная група ўзгадніла «дарожную карту» рамонту моста ў раёне станіцы Луганская. Паводле Аліфер, 1 жніўня ў раёне моста пачнецца разьмінаваньне прылеглых тэрыторыяў. Адтуль павінны прыбраць блёкпост і сымбалі самаабвешчанай «ЛНР». Мост зьяўляецца адным з пунктаў для перасячэньня лініі разьмежаваньня.

Наступнае пасяджэньне групы прызначанае на 21 жніўня.

У трохбаковую кантактную групу ўваходзяць прадстаўнікі Ўкраіны, Расеі, АБСЭ і самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР». Група сфармаваная ў 2014 годзе з мэтай спыненьня агню на тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласьцей.

Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Крэмль у падтрымцы тэрарызму на ўсходзе Ўкраіны. Масква афіцыйна не прызнае гэтыя абвінавачаньні, а расейскіх грамадзян, якія ваююць у Данбасе супраць арміі Ўкраіны, называе «добраахвотнікамі». З пачатку ўзброенага канфлікту ў рэгіёне загінулі каля 13 тысяч чалавек. 30 тысяч чалавек атрымалі раненьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG