Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля продажу залаты алімпійскі мэдаль фрыстайліста Грышына застанецца ў Беларусі


Аляксей Грышын з залатым мэдалём Алімпіяды-2010 у Ванкувэры

Залаты мэдаль Алімпіяды-2010 у Ванкуверы, які фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў на онлайн-аўкцыёне RR Auction за 68 750 даляраў, застанецца ў Беларусі. Пра гэта піша Inside The Games​ са спасылкай на выканаўчага віцэ-прэзыдэнта RR Auction Бобі Лівінґстана.

Вядома, што новы ўладальнік мэдаля займаецца калекцыянаваньнем, яго імя не называецца.

Таксама Грышын прадаў на аўкцыёне RR Auction за 28 410 даляраў бронзавы мэдаль Алімпіяды-2002 у Солт-Лэйк-Сіці. Агулам з продажу золата і бронзы спартовец выручыў 97 160 даляраў. Раней Грышын тлумачыў, што грошы патрэбныя на складаную апэрацыю блізкаму чалавеку.

З 2010 да 2014 году мэдалі былі часткай экспазыцыі Музэю сучаснай беларускай дзяржаўнасьці ў Менску, а пасьля Алімпіяды 2014 году ў Сочы музэй вярнуў іх спартоўцу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG