Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі чэмпіён Алімпійскіх гульняў Грышын прадаў свае мэдалі на аўкцыёне


Аляксей Грышын з залатым мэдалём Алімпіяды-2010 у Ванкувэры
Аляксей Грышын з залатым мэдалём Алімпіяды-2010 у Ванкувэры

Дзьве алімпійскія ўзнагароды вядомага беларускага фрыстайліста Аляксея Грышына прадалі на амэрыканскім онлайн-аўкцыёне RR Auction. Золата Гульняў-2010 у Ванкуверы сышло за 68 750 даляраў. Бронза Алімпіяды-2002 у Солт-Лэйк-Сіці – за 28 410 даляраў. Агулам спартсмэн выручыў за іх 97 160 даляраў.

Да заканчэньня аўкцыёну плятформа RR Auction ацэньвала кошт залатога мэдаля Грышына ў больш чым 50 тысяч даляраў, а бронзавага — больш чым у 25 тысяч даляраў. Па выніку таргоў цана лотаў апынулася вышэй.

З 2010 да 2014 году мэдалі былі часткай выставы Музэю сучаснай беларускай дзяржаўнасьці ў Менску, а пасьля Алімпіяды 2014 году ў Сочы музэй вярнуў іх спартоўцу.

Раней Грышын тлумачыў, што грошы патрэбныя на складаную апэрацыю блізкаму чалавеку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG