Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі чэмпіён Алімпійскіх гульняў Грышын прадае свае мэдалі на аўкцыёне

абноўлена

Аляксей Грышын з залатым мэдалём  Алімпіяды-2010 у Ванкувэры
Аляксей Грышын з залатым мэдалём  Алімпіяды-2010 у Ванкувэры

Беларус Аляксей Грышын, першы ў гісторыі Беларусі алімпійскі чэмпіён Зімовых гульняў, які заваяваў золата ў лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2010 у Ванкувэры і бронзу на Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці, выставіў свае алімпійскія ўзнагароды на аўкцыён, паведамляе NBC Sports.

Абодва мэдалі прадаюцца на амэрыканскім онлайн-аўкцыёне RR Auction. Прычыны, чаму Грышын прадае ўзнагароды, не паведамляілся.

«Прычына — аднаму майму блізкаму чалавеку трэба будзе сур'ёзная апэрацыя, і патрэбныя вельмі вялікія грошы, — расказаў Аляксей Грышын Tut.by. — Іншай магчымасьці дапамагчы яму, акрамя як прадаць мэдалі, у мяне, на жаль, цяпер няма. Усе выручаныя грошы пойдуць на лекаваньне. Я не хацеў піярыцца на тым, што дапамагаю яму. Будзь гэта піяр, я б назваў яго благім».

Паводле Грышына, ён ня ведае, у колькі ацэняць мэдалі, але «у колькі б не ацанілі, нават калі ў тысячу даляраў, грошы пойдуць на апэрацыю чалавеку». Жыцьцё чалавека, дадае ён, «важнейшае за мэдалі», таму разьвітвацца з узнагародамі ня цяжка.

З 2010 да 2014 году мэдалі былі часткай выставы Музэю сучаснай беларускай дзяржаўнасьці ў Менску, а пасьля Алімпіяды 2014 году ў Сочы музэй вярнуў іх спартоўцу.

На 13.30 за золата давалі 24,2 тысячы даляраў, за бронзу — 11,9 тысячы даляраў.

Фрыстайліст Аляксей Грышын завяршыў кар’еру ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG