Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На трасе Менск — Горадня мікрааўтобус сутыкнуўся з фурай, загінуў 33-гадовы пасажыр


31 ліпеня ў Лідзкім раёне на 163-м км аўтадарогі Менск — Горадня мікрааўтобус «Мэрсэдэс» з 42-гадовым кіроўцам выехаў на ўзбочыну і сутыкнуўся з фурай, паведамілі ў прэс-службе Сьледчага камітэту.

У выніку аварыі 33-гадовы пасажыр мікрааўтобуса памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. Абодвух кіроўцаў накіравалі для праходжаньня мэдыцынскага агляду. Сьледчыя з экспэртамі і міліцыянтамі аглядаюць месца здарэньня, шукаюць відавочцаў. Вырашаецца пытаньне аб завядзеньні крымінальнай справы.

Гэта ня першае здарэньне за апошні год на трасе Менск — Горадня.

24 чэрвеня суд Валожынскага раёну абвясьціў прысуд кіроўцу маршруткі, які ўвосень 2018 году вёз пасажыраў зь Менску ў Гародню, не заўважыў, што праз рамонт дарога зьмяняе напрамак, і трапіў у ДТЗ. У той аварыі загінулі два чалавекі, яшчэ 13 атрымалі траўмы.

10 студзеня маршрутка Горадня — Наваградак — Менск вылецела ў кювет, у выніку пацярпела цяжарная пасажырка.

19 ліпеня на трасе Горадня — Менск супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецьвярозага кіроўцу маршруткі, у яго крыві выявілі 1,73 праміле алькаголю. Гэтым разам абышлося без ахвяраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG