Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За забойства дзьвюх пэнсіянэрак у Віцебску прысудзілі расстрэл

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Жыхару Віцебскага раёну Віктару Паўлаву прысудзілі расстрэл. Віцебскі абласны суд 30 ліпеня прызнаў яго вінаватым у забойстве дзьвюх пэнсіянэрак, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Напярэдадні пракурор Віталь Сузанскі запрасіў для для абвінавачанага выключную меру пакараньня, палічыўшы віну Паўлава даказанай. Дзеяньні Паўлава былі кваліфікаваныя пракурорам як «асабліва небясьпечны рэцыдыў злачынства» — раней Паўлаў ужо ўчыняў забойства.

У апошнім слове абвінавачаны выказаў шкадаваньне і раскаяньне за ўчыненае, таксама папрасіў суд не прымяняць да яго найвышэйшую меру.

Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

  • Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе караюць сьмерцю.
  • Усяго за гады незалежнасьці ў Беларусі вынесьлі больш за 300 сьмяротных прысудаў.
  • Улады Беларусі не паведамляюць пра выкананьне сьмяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца даведацца з паказаньняў іншых сьмяротнікаў або ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.
  • Эўразьвяз пэрыядычна заклікае Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня.
  • Нягледзячы на ўсе просьбы міжнароднай супольнасьці, рэжым Лукашэнкі працягвае выносіць сьмяротныя прысуды. 19 кастрычніка 2023 вынесены чарговы зь іх — Аляксандру Таратуту са Слуцку, які забіў 3-гадовае дзіця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG