Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіцца помнік «першаасьветнікам Беларусі». Каму дакладна — вырашаць у БНТУ


Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. Фота ©Shutterstock

«На гэтым месцы будзе ўсталяваны помнік першаасьветнікам зямлі беларускай». Камень з такой шыльдай месьціцца ў дворыку Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэта на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Помнік усталююць у 2020 годзе. Аднак дагэтуль невядома, у гонар якіх асьветнікаў ён будзе.

Блогер Севярын Квяткоўскі выклаў фота шыльды на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У прэс-службе БНТУ Свабодзе пацьвердзілі, што помнік сапраўды мае зьявіцца на тэрыторыі навучальнай установы. Яго прымяркуюць да 100-годзьдзя ўнівэрсытэта, якое адзначаецца ў 2020 годзе.

Аднак дагэтуль невядома, каму будзе ўсталяваны новы помнік. Як патлумачылі Свабодзе ў прэс-службе БНТУ, дэталі можна будзе даведацца толькі ў верасьні. Да таго часу рэктарат унівэрсытэта разгледзіць розныя ідэі будучага помніка і вызначыцца з асобамі, якія будуць выяўленыя на новым манумэнце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG