Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бразыліі сама меней 57 чалавек загінулі ў выніку беспарадкаў у турме


Згодна з паведамленьнем уладаў, гэта адбылося 29 ліпеня ў выніку канфлікту паміж злачыннымі групоўкамі: члены банды з аднаго турэмнага блёку ўварваліся ў іншую частку турмы Альтаміра у штаце Пара.

Як паведамілі прадстаўнікі ўладаў, 16 у загінулых былі адрэзаныя галовы. Іншыя — задыхнуліся пасьля таго, як частку турмы падпалілі.

Сутыкненьні і беспарадкі паміж бандамі адбываюцца часта ў перапоўненых турмах Бразыліі.

У траўні 55 зьняволеных загінулі падчас шэрагу беспарадкаў у некалькіх турмах у штаце Амазонас.

Бразылія — адна з краін з найбольшай колькасьцю зьняволеных: каля 700 000.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG