Лінкі ўнівэрсальнага доступу

57 вязьняў загінулі падчас турэмных бунтаў у Бразыліі


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Пяцьдзесят сем зьняволеных загінулі падчас беспарадкаў у турмах заходняй Бразыліі, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Чыноўнікі паведамілі мясцоваму навінаваму агенцтву Agencia Brasil, што 42 зьняволеныя былі знойдзеныя мёртвымі 27 траўня ў горадзе Манаус, сталіцы штату Амазонас. На іх целах прыкметы сьмерці ад удушша. За дзень да гэтага высьвятленьне адносінаў паміж варагуючымі турэмнымі групоўкамі забрала жыцьцё 15 зьняволеных.

У заяве дэпартамэнту выкананьня пакараньняў штата Амазонас пацьвярджаецца колькасьць загінулых.

Міністэрства юстыцыі і грамадзкай бясьпекі Бразыліі заявіла, што накіруе мэтавую групу ў рэгіён, дзяржаўны сакратар турмы абвясьціў пра пачатак расьсьледаваньня.

Сутыкненьні паміж турэмнымі бандамі — нярэдкая зьява ў Бразыліі. У пачатку 2017 году Бразылія была ўзрушаная хваляй турэмных бунтаў, у выніку якой загінулі амаль 100 зьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG