Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаны ў справе аб тэрактах 11 верасьня гатовы сьведчыць у абмен на жыцьцё


Тэракт у Нью-Ёрку, 11 верасьня 2001

Адзін зь меркаваных арганізатараў тэрактаў 11 верасьня 2001 году ў Нью-Ёрку Халід Шэйх Мухамэд гатовы пацьвердзіць інфармацыю аб дачыненьні Савудаўскай Арабіі да нападаў.

У абмен на паказаньні ён просіць улады ЗША не дамагацца для яго сьмяротнай кары. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

Паводле дадзеных газэты, абвінавачаны адправіў ліст з Гуантанама ў Фэдэральны суд Мангэтэну, які разглядае калектыўны пазоў сваякоў загінулых у выніку тэрактаў. Пазоўнікі абвінавачваюць Савудаўскую Арабію ў фінансаваньні тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда», якая арганізавала тэракты 11 верасьня. У рамках судовага працэсу абарона пазоўнікаў патрабавала ўзяць паказаньні ў траіх зь пяці затрыманых па гэтай справе.

Адвакат ураду Савудаўскай Арабіі Майкл Келаг адмовіўся ад камэнтароў, удакладняе WSJ.

У верасьні 2001 году баевікі захапілі пасажырскія самалёты і накіравалі іх у будынкі Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і Пэнтагону. Загінулі больш за тры тысячы чалавек з 80 краін. Халід Шэйх Мухамэд, які назваў сябе кіраўніком вайсковай рады «Аль-Каіды», быў затрыманы ў 2003 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG