Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына прапанавала Лукашэнку даты выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў


Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесьці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада, паведамляе БелТА.

«Кіраўнік дзяржавы прапанаваў дапрацаваць нам гэтыя прапановы, улічыць думку мясцовых уладаў і да наступнага панядзелка (думаю, менавіта 5 жніўня пачнецца выбарчая кампанія) падаць ужо праекты ўказаў з канкрэтнымі датамі», — сказала Ярмошына.

Як распавяла журналістам Ярмошына, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што міжнародныя назіральнікі будуць запрашацца ў Беларусь «без абмежаваньняў», але тым ня менш «ніхто ня будзе рабіць нейкіх асаблівых намаганьняў, каб павялічваць неабмежавана іх колькасьць».

«Мы ўжо дакладна вызначыліся, што ў бягучым годзе праводзім парлямэнцкія выбары, а ў наступным годзе — прэзыдэнцкія, нягледзячы на прагнозы некаторых „знаўцаў“ пра тое, што Лукашэнка ў гэтым годзе, паколькі ціха і спакойна, хуценька правядзе прэзыдэнцкія выбары, каб зноў схапіць крэсла і сесьці ў яго надоўга. Гэта цалкам памылковая думка. Як я і абяцаў, усё будзе паводле закону і ў рамках Канстытуцыі», — заявіў пасьля сустрэчы Лукашэнка, якога цытуе БЕЛТА.

19 красавіка ў штогадовым пасланьні да беларускага народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка прапанаваў правесьці парлямэнцкія выбары 7 лістапада 2019 году. Прэзыдэнцкія выбары ён прапанаваў правесьці ў 2020 годзе.

На гэтую прапанову Лідзія Ярмошына двойчы прапаноўвала Лукашэнку правесьці парлямэнцкія выбары сёлета 17 лістапада замест 7-га, бо гэта «больш зручна», а 7 лістапада — хоць дата не «сакральная», але выбары на Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі — кепская ідэя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG