Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына прапануе правесьці парлямэнцкія выбары 17 лістапада, а не 7, як сказаў Лукашэнка


Архіўнае фота. Лідзія Ярмошына падчас галасаваньня

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што Цэнтрвыбаркам запрапануе кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку правесьці парлямэнцкія выбары 17 лістапада гэтага года.

«Мы лічым, што праводзіць выбары 17 лістапада больш зручна», — сказала Інтэрфаксу Лідзія Ярмошына.

​Сёньня ў штогадовым пасланьні да беларускага народа і парлямэнта Лукашэнка прапанаваў правесьці парлямэнцкія выбары 7 лістапада 2019 года. Прэзыдэнцкія выбары ён прапанаваў правесьці ў 2020 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG