Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Прэзыдэнцкія выбары пройдуць не пазьней за 30 жніўня 2020 году


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, архіўнае фота
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у Беларусі не пазьней за 30 жніўня 2020 году. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына пасьля штогадовага пасланьня Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе БЕЛТА.

Што тычыцца прапановы Лукашэнкі правесьці парлямэнцкія выбары 7 лістапада 2019 году, Ярмошына сказала: «Я думаю, думка цікавая».

Падчас выступу з пасланьнем Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе і што ён ня будзе «круціць-вярцець і шукаць нейкую выгаду для захаваньня ўлады».

Лукашэнка падкрэсьліў, што «некаторыя так званыя палітыкі прапануюць правесьці выбары прэзыдэнта сёлета, спасылаюцца на стабільную эканамічную сытуацыю», але «мы ня будзем гуляць з народам, ладзіць палітычныя гульні пад нейкую адну фігуру» і выбары пройдуць «у строгай адпаведнасьці з законам ва ўстаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны».

Дата прэзыдэнцкіх выбараў да апошняга часу заставалася пад пытаньнем. Нават старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не магла сказаць, калі яны адбудуцца. Парлямэнцкія выбары пройдуць сёлета 7 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG