Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка скарыстаўся юрыдычнай калізіяй», — экспэрт пра абвешчаныя парлямэнцкія выбары


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Адмысловец у выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер пракамэнтаваў Свабодзе рашэньне Лукашэнкі аб правядзеньні прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў: сёлета маюць прайсьці выбары ў Палату прадстаўнікоў, у 2020-м годзе — прэзыдэнцкія.

Сяргей Альфер
Сяргей Альфер

​«І Канстытуцыя, і Выбарчы кодэкс вызначаюць тэрмін працы дэпутатаў беларускага парлямэнту — 4 гады. Гэта імпэратыўная, абавязковая норма. Мяняць яе нельга ніякім чынам. І Канстытуцыя, і Выбарчы кодэкс патрабуюць, каб чарговыя выбары адбываліся не пазьней за тры месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў дзейнага складу Палаты прадстаўнікоў.

Так што перанос выбараў, з майго пункту гледжаньня, гэта парушэньне і Канстытуцыі, і Выбарчага кодэксу. Прычым, гэта ня першае парушэньне.

Але, з іншага боку, фармальна парлямэнцкія выбары могуць быць аб’яўленыя ў любы тэрмін. Бо напісана, што яны праводзяцца „не пазьней за тры месяцы“, а значыць фармальна іх можна правесьці і за 10 месяцаў да заканчэньня дэпутацкага тэрміну, і за год, і за два. Галоўнае, каб не пазьней за тры месяцы.

Гэта юрыдычная калізія, якую тлумачыць доўга, і якую цяжка зразумець не экспэртам. Улады гэтым карыстаюцца», — патлумачыў Сяргей Альфер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG