Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вагонапад: зноў грузавы цягнік сышоў з рэек, гэтым разам у Берасьці

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Цыстэрны для звадкаванага газу, якія сышлі з рэек пад Віцебскам 24 ліпеня

Уначы 30 ліпеня на станцыі «Брэст-Усходні» на сартавальнай горцы адбыўся чарговы сход вагонаў грузавога цягніка, паведаміў тэлеграм-канал NEXTA.

На станцыі «Брэст-Усходні» Свабодзе сказалі, што цяпер вядзецца службовае расьсьледаваньне — пацярпелых «нібыта няма», а іншыя дэталі раскрываць падчас яго ня могуць. У цэнтральным офісе Беларускай чыгункі адмовіліся даць апэратыўны камэнтар і прапанавалі зьвяртацца пісьмова.

На фота бачныя зялёныя вагоны зь лягатыпам «Беларуськалію». Зьвязацца з прадстаўніком «Беларуськалія» на момант публікацыі не ўдалося. У «Беларускай калійнай кампаніі», якая займаецца замежнымі пастаўкамі прадукцыі «Беларуськалія», Свабодзе сказалі, што вагоны належаць ня ім.

​Гэта ўжо трэці падобны выпадак за апошнія два тыдні.

24 ліпеня на перагоне Ворша — Віцебск каля вёскі Замасточча (15 км ад Віцебску) 15 з 68 цыстэрнаў грузавога цягніка сышло з рэек. У выніку здарэньня пашкоджана 150 мэтраў чыгуначнага палатна і бэтонная агароджа прыпынку. У выніку здарэньня ў адной з 15 цыстэрнаў з прапанам адбыўся выцек газу, работнікі МНС яго ліквідавалі.

Перад гэтым 15 ліпеня на ўчастку Ворша — Менск з рэек сышло 7 вагонаў таварнага цягніка, пацярпелых не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG