Лінкі ўнівэрсальнага доступу

38% расейцаў не хацелі б бачыць Пуціна прэзыдэнтам пасьля 2024 году, — апытаньне «Левада-цэнтру»


Прыхільнік расейскай апазыцыі трымае партрэт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з надпісам "Надакучыў" падчас акцыі ў падтрымку апазыцыйных кандыдатаў на плошчы Леніна ў Санкт-Пецярбургу. 24 ліпеня 2019 году
Прыхільнік расейскай апазыцыі трымае партрэт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з надпісам "Надакучыў" падчас акцыі ў падтрымку апазыцыйных кандыдатаў на плошчы Леніна ў Санкт-Пецярбургу. 24 ліпеня 2019 году

38% расейцаў не хацелі б, каб Уладзімір Пуцін застаўся прэзыдэнтам пасьля заканчэньня цяперашняга тэрміну, — такія дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтру», зь якімі азнаёміліся «Ведомости».

За апошні год доля падобных адказаў вырасла на 11 працэнтных пунктаў, але 38% — не рэкорд: у кастрычніку 2012 i кастрычніку 2013 году было 40 і 45%.

Пакінуць Пуціна ў Крамлі і пасьля 2024 году жадаюць 54% апытаных (максымальны паказьнік быў у жніўні 2017 году — 67%).

Рэкордна нізкая (8%) доля тых, хто завагаўся і ня змог адказаць дакладна, — раней яна складала ад 14 да 26%.

У той жа час максымуму зь ліпеня 2001 году дасягнула доля расейцаў, якія лічаць, што людзі давяраюць Пуціну, паколькі ня бачаць, на каго яшчэ маглі б разьлічваць: так адказалі 43% рэспандэнтаў супраць 29% ў 2016 годзе. А вось варыянт «людзі спадзяюцца, што Пуцін у далейшым зможа справіцца з праблемамі краіны» апынуўся найменш папулярным за 19 гадоў — 24% (у лістападзе 2016 — 39%).

На электаральны рэйтынг Пуціна гэтыя перапады не паўплывалі — пасьля рэзкага зьніжэньня ў чэрвені 2018 году праз пэнсійную рэформу ён стабільны: 40% усіх апытаных або 54% гатовых галасаваць.

Уладзімір Пуцін быў абраны прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі на чацьвёрты тэрмін у сакавіку 2018 году i згодна зь дзейнай пакуль Канстытуцыяй Расеі вылучацца ў прэзыдэнты на наступных выбарах у 2024 годзе ня мае права.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG