Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг Пуціна падае і паводле новай мэтодыкі апытаньня


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Паводле апытаньня, праведзенага Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі 3–9 чэрвеня, пра давер прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну заявілі 71,7% рэспандэнтаў (тыднем раней — 72,4%).

Аб недаверы прэзыдэнту Расеі паведамілі 25% удзельнікаў апытаньня (24,3% тыднем раней).

Апытаньне праводзілася паводле новай мэтодыкі — удзельнікам было зададзена пытаньне: «Вы давяраеце ці не давяраеце Уладзіміру Пуціну?»

Пра новую мэтодыку апытаньня Ўсерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі абвясьціў у траўні неўзабаве пасьля таго, як быў зафіксаваны рэкордна нізкі ўзровень даверу Пуціну — 31,7%. Такі вынік быў атрыманы, калі удзельнікам апытаньня задавалі адкрытае пытаньне: «Каму з палітыкаў вы давяраеце?»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG