Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз тры месяцы ў Гомельскай вобласьці зьявіўся кіраўнік

Генадзь Салавей, новы старшыня Гомельскага аблвыканкаму, архіўнае фота
Генадзь Салавей, новы старшыня Гомельскага аблвыканкаму, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 29 ліпеня прызначыў старшынём Гомельскага аблвыканкаму Генадзя Салаўя. Крэсла было вакантным з красавіка.

  • Новы кіраўнік Гомельшыны нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Тупалы, што ў Наваградзкім раёне Горадзенскай вобласьці.
  • У 1988 годзе скончыў сельскагаспадарчую акадэмію, пазьней адвучыўся ў Акадэміі кіраваньня.
  • Пачынаў працаваць у розных сельскагаспадарчых арганізацыях Нясьвіскага раёну, ад 1992 году працаваў у сельскагаспадарчым каапэратыве «Лань», дзе ў 2011 годзе падняўся да пасады дырэктара.
  • Ад 2012 году працаваў у Нясьвіскім райвыканкаме, узначальваў Клецкі райвыканкам.
  • Быў першым намесьнікам старшыні Гомельскага аблвыканкаму.

Папярэдні старшыня Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімер Дворнік займаў пасаду ад 2010 году да красавіка 2019-га, пакуль ня быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра — ён заняў месца Міхаіла Русага, якога Лукашэнка пасьля «разносу ў кароўніку» перавёў на пасаду памочніка прэзыдэнта і інспэктара па Магілёўскай вобласьці.

Таксама 29 ліпеня Лукашэнка прызначыў:

  • памочнікам прэзыдэнта і інспэктарам па Віцебскай вобласьці — Анатоля Ліневіча, які раней быў старшынём Капыльскага райвыканкаму;
  • першым намесьнікам міністра сувязі — Сяргея Несьцяровіча, які раней быў дырэктарам дэпартамэнту інфармацыйных тэхналёгіяў Эўразійскай эканамічнай камісіі;
  • намесьнікам міністра адукацыі — Аляксандра Кадлубая, які раней быў начальнікам упраўленьня адукацыі Лідзкага райвыканкаму;
  • дырэктарам Беларускага мэталюргічнага заводу — Дзьмітрыя Корчыка, які раней быў намесьнікам міністра прамысловасьці;
  • дырэктарам Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы — Аляксандра Асмалоўскага, які раней быў начальнікам Галоўнага упраўленьня абслугоўваньня дыпляматычнага корпусу ва Ўпраўленьні справамі прэзыдэнта;
  • намесьнікам начальніка Беларускай чыгункі — Андрэя Якабсана, які да таго быў начальнікам Гомельскага лякаматыўнага дэпо;
  • старшыняў Асіповіцкага, Валожынскага, Глыбоцкага, Горацкага, Жыткавіцкага, Капыльскага, Кармянскага, Кіраўскага, Круглянскага, Любанскага, Слаўгарадзкага і Шумілінскага райвыканкамаў.
XS
SM
MD
LG