Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсак Рады Эўропы мае намер сустрэцца з кіраўніцай расейскай ЦВК


Турб’ёрн Ягланд.

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд мае намер абмеркаваць са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі сытуацыю вакол незарэгістраваных кандыдатаў у Маскоўскую гарадзкую думу.

У заяве, апублікаванай на сайце Рады Эўропы, Ягланд адзначыў, што з занепакоенасьцю назіраў за падзеямі ў Маскве падчас мірных дэманстрацый у мінулую суботу. У сувязі з тым, што апазыцыйныя кандыдаты не атрымалі магчымасьці ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, Ягланд выказаў жаданьне абмеркаваць гэтую праблему з кіраўніком ЦВК Расеі Элай Памфілавай.

Генэральны сакратар Рады Эўропы лічыць, што ўсе легітымныя кандыдаты павінны ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі, а правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў павінна быць гарантавана дзяржавай.

Расея як дзяржава – удзельніца Рады Эўропы, павінна выконваць эўрапейскія стандарты правядзеньня выбараў, заявіў Турб’ёрн Ягланд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG