Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета за паўгода прадпрыемствы звольнілі больш 335 тысяч работнікаў


Ілюстрацыйнае фота

У чэрвені прадпрыемствы Беларусі працягнулі больш актыўна звальняць работнікаў, чым прымаць пачаткоўцаў. Так, у мінулым месяцы аддалі працоўныя кніжкі 63 205 чалавек, а працаўладкаваліся – 59 165. Такая карціна назіраецца ўжо восьмы месяц запар. З пачатку гэтага году прадпрыемства звольнілі больш 336 тысяч работнікаў, паведамляе TUT.BY.

Больш за ўсё работнікаў у чэрвені страціла сфэра фінансавай і страхавой дзейнасьці, там звольненых аказалася на 39,5% больш, чым прынятых. Прыкметнымі былі страты ў адукацыі, прафэсійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасьці, аптовым, розьнічным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў, творчасьці, спорце, адпачынку, будаўніцтве.

Разам з тым у чэрвені хапала сфэраў, дзе прынятых на працу, наадварот, аказалася больш, напрыклад, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, у апэрацыях з нерухомасьцю, у галіне аказаньня паслуг па часовым пражываньні і харчаваньні, у інфармацыі і сувязі. А рэкардсмэнам стала сфэра горназдабыўной прамысловасьці. Там прырост работнікаў склаў 130%.

У цэлым у гэтым месяцы разрыў паміж звольненымі і прынятымі склаў 4040 чалавек. У папярэднім месяцы ён быў большым – 13 291 чалавек. З пачатку гэтага года прадпрыемства звольнілі 336 737 работнікаў, а прынялі на працу – 295 273.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG