Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Ад авіяўдараў ў Сырыі за 10 дзён загінулі больш за 100 чалавек


Эвакуацыя параненых у горадзе Маарэт ан-Нуман на поўначы Сырыі пасьля атакі расейскай авіяцыі, 22 ліпеня 2019 году
Эвакуацыя параненых у горадзе Маарэт ан-Нуман на поўначы Сырыі пасьля атакі расейскай авіяцыі, 22 ліпеня 2019 году

У выніку авіяўдараў па цывільных аб’ектах на поўначы Сырыі за апошнія дзесяць дзён загінула больш за 100 чалавек. Пра гэта паведаміла спэцыяльная дакладчыца ААН Мішэль Бачэлет. Паводле яе, атакі ўчынілі сілы прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і яго саюзьнікаў, сярод якіх — Расея.

Удары былі нанесеныя ў рэгіёне Ідліб на паўночным захадзе Сырыі, які кантралююць групоўкі, што выступаюць супраць Башара Асада. Прадстаўніца ААН заявіла, што аб’ектамі нападаў сталі ў тым ліку школы, шпіталі, рынкі і пякарні.

«Гаворка ідзе пра цывільныя аб’екты. Улічваючы пасьлядоўны характар гэтых нападаў, вельмі малапраўдападобна, што ўсе гэтыя аб’екты сталі іх цэльлю праз памылку», — заявіла Мішэль Бачэлет.

22 ліпеня паведамлялася аб апэрацыі расейскай авіяцыі над горадам Маарэт ан-Нуман на поўначы Сырыі. Тэрыторыю кантралююць ісламісты з кааліцыі «Хаят Тахрыр аш-Шам», якую ўзначальваюць былыя баевікі групоўкі «Джэбгат ан-Нусра». У выніку авіяўдару загінулі ня менш за 23 чалавекі. Днём раней ахвярамі апэрацыі расейскай авіяцыі ў Ідлібе сталі яшчэ 18 мясцовых жыхароў. Міністэрства абароны Расеі адмаўляе правядзеньне налётаў і называе гэтую інфармацыю «фэйкам».

Частку тэрыторыі рэгіёну на супольнай аснове патрулююць узброеныя сілы Турэччыны і Расеі. Нягледзячы на абяцаньні стварыць у рэгіёне зону дээскаляцыі канфлікту і дэмілітарызаваную зону, баявыя дзеяньні да гэтага часу працягваюцца. Паводле ацэнак сырыйскіх праваабаронцаў, у рэгіёне Ідліб з канца красавіка загінулі ня менш за 650 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG