Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі беларускіх мужчын сыходзяць у дэкрэт


Менш за 1% мужчын у Беларусі сыходзяць у дэкрэтны адпачынак, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прадстаўніцу камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму Жанну Рамановіч.

Ці гэта 1% ад усіх беларускіх мужчын ці толькі ад мужчын, якія маюць дзяцей Рамановіч не ўдакладніла. Апэратыўна зьвязацца з чыноўніцай не ўдалося.

Такую лічбу Рамановіч патлумачыла тым, што

  • мужчыны зарабляюць больш за жанчын і дэкрэтны адпачынак бацькі можа адлюстравацца на матэрыяльным становішчы сямʼі;
  • грудное кармленьне дзіцяці можа забясьпечыць толькі маці.

Мужчыны змогуць браць дадатковы дэкрэт

Паводле абноўленага Працоўнага кодэксу, які пачне дзейнічаць з 23 студзеня 2020 году, мужчыны пры жаданьні змогуць пайсьці ў дадатковы двухтыднёвы водпуск пры нараджэньні дзіцяці. Пры гэтым заробак за супрацоўнікам не захаваецца. Такі адпачынак можна будзе ўзяць толькі адзін раз цягам паўгоду пасьля нараджэньня дзіця.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG