Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом прапануе адабраць талёны на харчаваньне ў 3 мільёнаў амэрыканцаў


Ілюстрацыйнае фота

Ільготаў пазбавяцца «фальшывыя немаёмныя», якія карыстаюцца шчылінамі ў законе для атрыманьня дапамогі ад дзяржавы, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Каля за 3,1 млн амэрыканцаў пазбавяцца талёнаў на харчаваньне (фудстэмпаў) для маламаёмных людзей, якія дазваляюць эканоміць на куплі прадуктаў. Гэта адбудзецца, калі ў ЗША рэалізуюць плян, прадстаўлены 23 ліпеня адміністрацыяй Трампа. Яна ўжо даўно спрабуе скараціць бюджэт Праграмы аказаньня дадатковай харчовай дапамогі, удзельнікам якой выдаюцца талёны.

Па словах міністра сельскай гаспадаркі Соні Пэрд’ю, гаворка ідзе пра ліквідацыю шчылін у цяперашнім заканадаўстве. Дзякуючы ім людзі, якія ў рэальнасьці не адпавядалі крытэрам для атрыманьня талёнаў, маглі абысьці закон і атрымаць ільготы. У мінулым маламаёмныя сем’і, ухваленыя праграмамі харчовай дапамогі на ўзроўні штатаў, аўтаматычна станавіліся ўдзельнікамі фэдэральнай праграмы выдачы харчовых талёнаў. Дзяржава не патрабавала правядзеньня дадатковых праверак даходу або маёмасьці патэнцыйных удзельнікаў праграмы.

Плян Белага дома прадугледжвае адмену гэтай опцыі, што дапаможа захаваць мільярды даляраў бюджэтных грошай. Усе ўдзельнікі праграмы, якіх пазбавяць ільготаў, змогуць падаць новыя заявы, якія будуць задаволеныя толькі ў выпадку, калі гэтыя людзі сапраўды маюць права на атрыманьне льготаў.

Сэнатарка-дэмакрат Дэбі Стэйбнаў заявіла, што гэта ўскладніць штатам задачу харчовай дапамогі і прывядзе да таго, што «прадукты адбяруць у сем’яў, дзеці ня змогуць харчавацца ў школах».

Прапанову апублікуюць 24 ліпеня ў Фэдэральным рэестры. Пасьля гэтага ў прадстаўнікоў грамадзкасьці будзе 60 дзён на ўнясеньне прапановаў да законапраекту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG