Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спрасьціць візавы рэжым Беларусі і Эўразьвязу паабяцалі да падаражаньня «шэнгену»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Старшыня прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам расказала аб плянах падпісаць візавае пагадненьне Беларусі і Эўразвязу да таго, як шэнгенскія візы падаражаюць да 80 эўра.

«Так, мы падпішам пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму, — перадае БелТА словы Віктарын. — Я не магу назваць канкрэтную дату, але фактычна ўсе дакумэнты ўжо падрыхтаваныя і абодва бакі праходзяць неабходныя прававыя юрыдычныя працэдуры. […] Мы выдатна разумеем, ведаем крайнюю дату падпісаньня: 2 лютага 2020 году».

Дзеля падпісаньня створаныя адмысловая камісія, якая плянуе завершыць дзейнасьць да лістапада 2019 году. Таксама раз на паўгода зьбіраецца супольная каардынацыйная група, якая абмяркоўвае праблемы правоў чалавека, гандлю, эканамічнага разьвіцьця і мытні. Эўразьвяз таксама чакае ад Беларусі вызначанасьці наконт сустрэчы на высокім узроўні наконт праекту «Ўсходняга партнэрства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG