Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я бачыла сапраўднага шпіёна


Альфонс дэ Нэвіль «Шпіён» (1880)

У 1952 яго закінулі ў Беларусь амэрыканскім самалётам. «Чацьвёрка» парашутыстаў сіганула з неба ў Налібaцкую Пушчу. Іх злавілі спэцслужбы. «Карл» атрымаў 23 гады лягераў за «здраду Радзіме».

Мы сустрэліся, калі яму было 84 гады. Ён амаль ня бачыў, не хадзіў, мала размаўляў. Бясконца балбатала жанчына, якая даглядала яго. «Ніна, ты шмат гаворыш!», — раздражнёна казаў «Карл». «Сапраўдны шпіён!», — захаплялася я.

Ён адказваў на пытаньні пра маладосьць, беларускую мову, любімыя стравы. Калі гаворка заходзіла пра Запрудніка, Рагулю ці Філістовіча — адварочваўся да сьцяны і казаў: «Не памятаю», «Мне блага».

«Сапраўдны шпіён!», — глядзела на яго вачамі па яблыку.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG