Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягнік строгага рэжыму


Абрахам Соламан «Першая кляса. Сустрэча. Каханьне зь першага погляду» (1855)

Начны цягнік. Хачу піць і спаць.

Хістаюся каля купэ правадніка. Яго вочы — як шчыліны ў доце. «Што вы хочаце?!« — „Спаць. Дайце бялізну“. — „Бялізна праз 25 хвілін“. Гляджу на яго з маўклівым папрокам. „Што вы яшчэ хочаце?“. — „Піць“. — „Вада — праз 30 хвілін. Пасьля бялізны“. — „Ясна. Цягнік строгага рэжыму“. — Жанчына, што вы хочаце?». — «Вады! Калі я памру — у вас будуць праблемы!».

Выбіла ваду і бялізну.

У тры ночы пайшла паліць. Праваднік выскачыў з засады. «Паліць нельга! Прыйдзе начальнік цягніку з відэарэгістратарам, атрымаеце штраф чатыры базавыя!». — «Сьляпы казаў — паглядзім!». — «Каб апошні раз!».

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG