Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьляды вайны


Франц Айхгорст «Падразьдзяленьне перад Магілёвам» (1941)
Франц Айхгорст «Падразьдзяленьне перад Магілёвам» (1941)

Днямі ў гістарычным цэнтры Менску запісвалі для тэлебачання сюжэт пра сьляды вайны ў сучасным горадзе, і адзін сьлед выпадкова напаткалі там, дзе зусім не спадзяваліся. У сувэнірнай крамцы ў самым сэрцы гораду пабачылі дзівосны «прэзэнт зь Беларусі» — ляльку-бусла ў савецкай вайсковай форме ды пілётцы. Асаблівую пікантнасьць дадавала тое, што буслы такія парамі віселі на лесках пад дашкам навесу з сувэнірамі. Маё багатае ўяўленьне дасьледчыка пэрыяду нацысцкай акупацыі адразу намалявала паралелі з падпольшчыкамі, якіх гітлераўцы гэтаксама вешалі тут недзе непадалёк у 1941 годзе, а мае ўнутраныя літаратар з чытачом адразу прыгадалі Бахарэвічаву «Сароку на шыбеніцы». Вось сымбаль твой…

Антон Рудак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG