Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краса і паэзія памылкі


Поль Гаген «Кірмаш» (1892)

Малыя, мы часта гулялі ў сапсаваны тэлефон — шэпчаш сяброўцы ў вуха фразу, яна перадае наступнаму, а апошні вымаўляе ўголас шалёную бздуру. Рагочам усе, перапытваючы, што было напачатку.

Я б магла зьбіраць такую калекцыю — недачутых, прыдуманых словаў. Напрыклад, тэлефаную, прашу: «Запрасіце Алену». — «Каго, аленя?!»

Калі працуеш у мэдыях як рэдактарка, трапляе багаты ўлоў: «карасік беларускай літаратуры» (клясык), пісьменьнік Навумгаль Пяровіч (Навум Гальпяровіч), «краіна Транзыстрыя» (Transnistria, то бок Прыднястроўе).

Аднойчы прыяцель у машыне за стырном сказаў: «Хутка сьмерць!» Я перапытала: «Што?» — і пачула, ужо пабачыўшы ДАІ пры дарозе: «Хуткасьць мераць». Да Менску мы даехалі без прыгодаў, але больш нікуды ніколі не выбіраліся.

Аляксандра Макавік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG