Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як учора


Васілі Паленаў «Бабулін сад» (1878)

Мая бабуля Марыя была непісьменная, але выдатная апавядальніца. Ведала на памяць шмат зь Бібліі, любіла распавядаць і жыцьцёвыя гісторыі. Яе гаворка была спакойная, павольная, але адначасова багатая эмацыйнай афарбоўкай, вобразная, запамінальная. Часта, яшчэ школьніцай, седзячы за нейкай сумеснай нясьпешнай працай, я слухала яе як зачараваная.

Аднойчы, вучачы мяне вязаць у вянкі цыбулю і ўзгадаўшы нейкі эпізод зь дзяцінства, бабуля з уздыхам сказала: «Як учора гэта было…». А я ў думках зьдзівілася: «Нічога сабе ўчора! Гэта ж цэлая вечнасьць прайшла!».

Сёньня, маючы свой жыцьцёвы багаж за плячыма і успамінаючы што-небудзь з свайго дзяцінства, я думаю: «Божа, гэта ж як учора было…»

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG