Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці запросяць Лукашэнку яшчэ раз у Латвію?


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс на запрашэньне свайго беларускага калегі Ўладзімера Макея ў сярэдзіне наступнага тыдня наведае Менск з рабочым візытам. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў амбасадзе Латвіі ў Беларусі.

Адметнасьць візыту ў тым, ці прывязе кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Латвіі паўторнае афіцыйнае запрашэньне Аляксандру Лукашэнку наведаць Менск. Першае запрашэньне для Лукашэнкі ад ягонага латвійскага калегі Раймандаса Вэюаніса прывёз тагачасны прэм’ер Марыс Кучынскіс яшчэ ў лютым 2018 году падчас свайго наведваньня Менску.

Меркавалася, што Лукашэнка наведае Латвію сёлета ў траўні. Аднак візыт так і не адбыўся. Беларускі амасадар у Латвіі Васіль Марковіч патлумачыў гэта непадрыхтаванасьцю некаторых дакумэнтаў, якія зьбіраліся падпісаць абодва прэзыдэнты.

А 29 траўня ў Латвіі выбралі новага прэзыдэнта. Замест Раймандаса Вэюаніса ім стаў Эгілс Левітс.

Выкладчык факультэту міжнародных адносін БДУ Міхась Бацян патлумачыў «Свабодзе», што, згодна з дыпляматычным пратаколам, запрашэньне ад былога прэзыдэнта страчвае сваю моц:

«Калі так атрымалася, што прэзыдэнт адной краіны зь нейкіх прычынаў не наведаў іншай краіны, куды яго запрасілі, то цяпер справа новаабранага прэзыдэнта, дасылаць новае запрашэньне ці не. Але запрашэньне ад былога прэзыдэнта ўжо не дзейнічае. У такіх выпадках амбасадар зьвяртаецца ў Міністэрства замежных спраў і там вырашаюць, што рабіць далей».

З краінаў Эўразьвязу Лукашэнку запрашалі наведаць таксама Аўстрыя і Польшча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG