Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская чыгунка запусьціць спэцыяльныя рэйсы на апошняе «Басовішча»


Беластоцкая «Gazeta Wyborcza» заклікае на гістарычнае, апошняе «Басовішча», ехаць не аўтамабілем, а цягніком. Кампанія Polregio супольна з уладамі ваяводзтва і Беларускай асацыяцыяй студэнтаў запусьціць з гэтай нагоды дадатковыя рэйсы Беласток — Валілы — Беласток.

У пятніцу (19 ліпеня) цягнікі будуць ад’яжджаць зь Беластоку а 15.50 і 19.30, а вяртацца з Валілаў — а 16.54 і ўначы, 20 ліпеня а 0.30.

У суботу цягнікі будуць адпраўляцца паводле звычайнага раскладу ў выходны дзень. Дзякуючы злучэньням зь іншымі цягнікамі зручны даезд на «Басовішча» атрымаюць пасажыры з Варшавы, Элка і Ольштына.

Раcклад цягнікоў можна знайсьці на сайце polregio.pl.

На лясной паляне Борык каля Гарадка на Беласточчыне пройдзе ў гэтыя выходныя апошні, 30-ы фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG